Кантактныя дадзеныя супрацоўнікаў упраўлення па архітэктуры і будаўніцтве

Пасада,
прозвішча, імя, імя па бацьку

Кабінет

Нумар тэлефона

Начальнік упраўлення
Мітрошкіна Вікторыя Аляксандраўна

306

+375 17 326 72 21

Намеснік начальніка ўпраўлення - загадчык сектара архітэктуры (галоўны архітэктар)
Ачарот Кацярына Васільеўна

201

+375 17 247 31 08

Галоўны спецыяліст сектара архітэктуры

205

+37517 270 07 94

Загадчык сектара будаўніцтва
Нікіфарава Таццяна Мікалаеўна

308

+375 17 215 25 41

Галоўны спецыяліст сектара будаўніцтва
Скарабагатая Таццяна Анатольеўна

202

+37517 215 20 43

Вядучы інжынер
Жывуцкая Ганна Віктараўна

207

+37517 215 29 75

Вырашаемыя пытанні:

  • Рэалізацыя функцый дзяржаўнага рэгулявання на падведамнай адміністрацыі тэрыторыі ў архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці, накіраваных на вырашэнне бягучых і перспектыўных задач комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторыі раёна.

Выконваемыя функцыі

Упраўленне па архітэктуры і будаўніцтве, у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі, ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • Бяруць удзел у распрацоўцы і рэалізацыі праграм, планаў, мерапрыемстваў эканамічнага і сацыяльнага развіцця раёна ў частцы ажыццяўлення архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці.
  • Бяруць удзел у разглядзе і падрыхтоўцы прапаноў па пытаннях размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва.
  • Ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй горадабудаўнічых праектаў жылых раёнаў і вытворчых зон, уключаючы жылыя дамы, аб'екты сацыяльна-культурнага і камунальнага прызначэння, інжынернага абсталявання, добраўпарадкавання тэрыторый.
  • Узгадняе і прымае ўдзел у падрыхтоўцы заключэнняў па праектах мадэрнізацыі, капітальнага рамонту аб'ектаў на тэрыторыі раёна, у тым ліку ўнутранай перапланіроўцы кватэр і індывідуальных сядзібных домаўладанняў.
  • Удзельнічае ў распрацоўцы і кантролі за рэалізацыяй праграм па эстэтызацыі аб'ектаў, архітэктурна-мастацкага афармлення, добраўпарадкавання, ажыццяўляе кантроль за іх рэалізацыяй.
  • Падрыхтоўвае ва ўстаноўленым парадку праекты рашэнняў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска па пытаннях, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі ўпраўлення.
  • Узгадняе праекты рашэнняў Мінгарвыканкама на будаўніцтва аб'ектаў на тэрыторыі раёна, матэрыялы па адвядзенні зямельных участкаў.
  • Ажыццяўляе маніторынг выканання заданняў па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў на тэрыторыі раёна.
  • Ажыццяўляе збор, аналіз і сістэматызацыю інфармацыі аб ходзе і тэрмінах будаўніцтва новазбудаваных капітальных пабудоў (будынкаў).
  • Ажыццяўляе маніторынг за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці.
  • Ажыццяўляе маніторынг па выкананні мерапрыемстваў па зніжэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва па новаўзведзеных капітальных збудаваннях (будынках).
  • Разглядае ва ўстаноўленым парадку пісьмовыя і вусныя звароты, заявы і скаргі юрыдычных і фізічных асоб у межах сваёй кампетэнцыі.
  • Ажыццяўляе кансультатыўную і метадычную дапамогу юрыдычным і фізічным асобам у частцы ажыццяўлення архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці.
  • Каардынуе ўзаемадзеянне заказчыкаў, праектных арганізацый і падрадных арганізацый пры рэалізацыі дагавораў на права праектавання і будаўніцтва капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыі раёна, інвестыцыйных дагавораў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення па архітэктуры і будаўніцтве.
  • Арганізоўвае і праводзіць нарады з удзелам арганізацый будаўнічага комплексу г.Мінска па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення па архітэктуры і будаўніцтве.
  • Удзельнічае ў рабоце камісій па прыёмцы ў эксплуатацыю завершаных будаўніцтвам, рэканструкцыяй, мадэрнізацыяй капітальным рамонтам аб'ектаў.
  • Уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб прыцягненні да адказнасці асоб пры выяўленні фактаў самавольнага будаўніцтва аб'ектаў, нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў.
  • Ажыццяўляе кантроль стану знешняга аблічча будынкаў, размешчаных на тэрыторыі раёна.
  • Удзельнічае ў ажыццяўленні кантролю за выкананнем норм зямельнага заканадаўства.
  • Уносіць прапановы па распрацоўцы праграм перспектыўнага развіцця раёна.
  • Арганізоўвае правядзенне грамадскага абмеркавання праектаў дэталёвай планіроўкі кварталаў жылой забудовы, ландшафтна-рэкрэацыйных зон, аб'ектаў будаўніцтва, рэканструкцыі і мадэрнізацыі.
  • Удзельнічае ў інфармаванні насельніцтва па пытаннях перспектыўнай забудовы тэрыторый.
  • Уносіць прапановы ў перспектыўны план работы адміністрацыі.
  • Ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.