Пашпарт Першамайскага раёна горада Мінска на 01.01.2023

3,3 тыс. га – плошча тэрыторыі раёна – 4 месца ў г. Мінску.

На 01.01.2023 колькасць насельніцтва раёна склала 232,68 тыс. чалавек, або 3-е месца ў г. Мінску.

У раёне размяшчаюцца 1988 жылых дамоў, з іх 788 – на абслугоўванні КУП "ЖКГ Першамайскага раёна г. Мінска", агульная плошча – 3888 тыс. кв. м., а таксама 162 жылых дамоў знаходзяцца на самаабслугоўванні (ТУ, ЖБСК), 1038 – індывідуальных жылых дома.

Колькасць вуліц (завулкаў, праездаў) – 166 агульнай працягласцю 129,3 км.

На тэрыторыі раёна размяшчаюцца Парк культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.

На 01.01.2023 у раёне ажыццяўляюць дзейнасць 17031 тыс. суб'ект гаспадарання: 7 895 арганізацый юрыдычных асоб, у тым ліку 35 буйных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў, і 9107 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Сярэднямесячная заработная плата па раёне за студзень-снежань 2022 г. – 3017,5 руб. (самы высокі ўзровень сярод раёнаў г. Мінска).

Найбольш буйныя прадпрыемствы і арганізацыі раёна: ЗТАА "ЭПАМ Системз" – 6,3 тыс. чал., ААТ "ММЗ ім. С.I. Вавілава кіруючая кампанія холдынгу "БелОМА" – 1,7 тыс. чал., ААТ "Пеленг" – 2,15 тыс. чал., РУП "МIНГАЗ" – 1,1 тыс. чал., КУП "Мінсккамунцепласетка" – 1,0 тыс. чал., група кампаній "ТАПАС" – каля 1,5 тыс. чалавек, СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" – 1,0 тыс. чал., УА "БДАТУ" – 834 чал., ААТ "Белэнергарэмналадка" – 914 чал. і інш.

На тэрыторыі Першамайскага раёна г. Мінска размешчаны Парк высокіх тэхналогій, які налічвае больш за 1000 рэзідэнтаў з колькасцю больш за 78 тыс. чалавек, якія займаюцца распрацоўкай праграмных прадуктаў і прадастаўленнем ІТ-паслуг кліентам у 67 краін свету.

Навуковы патэнцыял раёна прадстаўлены 4 Нацыянальнымі акадэміямі (НАН Беларусі, БелМАПА, БДАМ, Ваенная акадэмія).

87 устаноў адукацыі, якія наведваюць больш за 35 тыс. дзяцей (29 школ, 50 ДДУ, 5 сярэдніх спецыяльных, 3 сацыяльна-педагагічных).

Акрамя таго, 6 устаноў вышэйшай адукацыі, у якіх праходзяць навучанне больш за 25 тыс. студэнтаў.

Сістэма аховы здароўя прадстаўлена 18 установамі. Сярод іх: 4 паліклінікі для дарослага насельніцтва, 2 дзіцячыя паліклінікі, 2 бальнічныя ўстановы (1-я гарадская клінічная бальніца з жаночай кансультацыяй і інш.).

На тэрыторыі раёна працуюць 15 устаноў культуры і мастацтва. Найбуйнейшыя з іх: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дом кіно, Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

Функцыянуе 6 бібліятэк, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я. Коласа; Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь; 3 музычныя школы.

Гандаль і грамадскае харчаванне прадстаўлены: 886 крамамі, 10 гандлёвымі цэнтрамі, 438 аб'ектамі грамадскага харчавання, 3 рынкамі.

У раёне размешчаны 466 фізкультурна-спартыўных збудаванняў, 41 аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны, 45 аб'ектаў у сферы турызму.

На тэрыторыі раёна размешчаны Храм-помнік у гонар Усіх Святых у памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай.

У раёне на ўліку знаходзіцца 53,8 тыс. атрымальнікаў пенсій і 2,69 тыс. атрымальнікаў дзяржаўных дапамог. Сярэдні памер пенсіі складае 672,85 руб.

На ўліку знаходзяцца 1538 шматдзетных сем'яў, у т.л. якія маюць 3-х дзяцей – 1340, 4-х дзяцей – 169 сем'яў, 5 і больш дзяцей – 29. Сямейны капітал прызначаны ў 2022 годзе 183 сем'ям.