Гандаль
Па стане на 01.05.2022 на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Мінска функцыянуе:
- 886 магазінаў агульнай гандлёвай плошчай 201,9 тыс. кв.м.;
- 438 аб'ектаў грамадскага харчавання на 13231 пасадачнае месца;
- 827 аб'ектаў бытавога абслугоўвання;
- 10 гандлёвых цэнтраў на 429 гандлёвых аб'ектах (ГЦ "Шчасце", ГЦ "Дзмітрыеў кірмаш", ГЦ "Усход", ГЦ "Карона - Уручча", ГЦ "Карона-ДОМ", ГЦ "Гіпа", ГЦ "DANA MALL", ГЦ "Спектр", ЗАТ "МПКУпраўленне", ГЦ "Універсам Першамайскі");
- 3 рынка на 1019 гандлёвых месцаў (будаўнічы рынак ТАА "Ларгапорт Інвест", рынак "Усход" МС "Усход – Верас", рынак "Уручча – 3" ТАА "Уручча-Гандль").
На тэрыторыі раёна прадстаўлены гандлёвыя маркі буйных сетак: "Еўраопт", "Карона", "Грын", "Востраў чысціні", "Міла", "Віталюр", "Суседзі", "Санта", "Мацярык", "Mile", "Дыяніс", "Капеечка", "Дабраном", а таксама функцыянуе комплекс аўтасалонаў: "Атлант-М Уручча", "KIA", "AUDI", "Volvo", "Subaru", "Хёндэ Цэнтр Уручча", "Lexus", "Porshe Цэнтр Мінск".
Сацыяльныя стандарты па забяспечанасці насельніцтва раёна на 1000 чалавек гандлёвай плошчай і пасадачнымі месцамі ў аб'ектах грамадскага харчавання і складаюць на 01.05.2022 адпаведна 850 м2 і 55 месцаў.