Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящихМІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА
Адкрыццё часовай экспазіцыі Анатоля Александровіча
“Родныя вобразы” і творчы вечар памяці мастака
19 кастрычніка 2018 года а 16.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі Анатоля Александровіча “Родныя вобразы” і творчы вечар памяці мастака у межах музейнага праекта “Творчыя сем’і ў Доме Коласа”.
Анатоль Александровіч – прызнаны майстра ў галіне станковай і кніжнай графікі. Больш за 100 літаратурных твораў айчынных і замежных аўтараў былі аздоблены аўтарскімі ілюстрацыямі. Зборнік Якуба Коласа “Песні-жальбы” таксама атрымаў мастацкае ўвасабленне ў выглядзе серыі афортаў, якія вылучаюцца рэалістычнасцю, глыбінёй. Шырокую вядомасць атрымалі яго серыі афортаў “Францыск Скарына”, “Вялікая Айчынная”, “Ты снішся мне, Няміга”. Частка работ Анатоля Александровіча знаходзіцца ў калекцыях дзяржаўных беларускіх музеяў, некаторыя — у прыватных калекцыях Расіі, Нарвегіі, Германіі і ЗША. Калегі называлі Анатоля Александровіча беларускім Рэмбрантам за непаўторны творчы почырк. Жонка мастака, Алена Ігараўна Атраховіч, - унучка вядомага байкапісца Кандрата Крапівы, таксама чалавек яркага таленту. Яна была ў ліку тых, хто стварыў кафедру касцюма і тэкстылю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёння Алена Ігараўна ўзначальвае кафедру дызайна моды Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На экспазіцыі будуць прадстаўлены малюнкі і афорты са збораў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і з калекцыі сям'і мастака. Наведвальнікаў чакае літаратурна-музычны вечар памяці Анатоля Александровіча з удзелам акцёра і рэжысёра Першага Нацыянальнага канала беларускага радыё Алега Вінярскага, спявачкі і лаўрэата міжнародных конкурсаў Надзеі Бронскай, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Таццяны Волкавай, Андрэя Сенажэнскага.
Уваход вольны!
Сардэчна запрашаем!
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. 284 -17- 02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by