Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих
Конкурс имеет более чем 19-летнюю историю, но, по-прежнему, привлекает внимание всех любителей литературного творчества Первомайского района столицы.
Профессиональное жюри в составе заслуженных деятелей Беларуси в области литературного творчества оценят работы дебютантов.
Организаторами конкурса выступают: администрация Первомайского района г.Минска, Национальная библиотека Беларуси.
Приглашаем принять активное участие в традиционном литературном конкурсе «Дебют-2019».
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2019”
(далей - Палажэнне)
ТЭМЫ:
Край другі такі знайсці…” – Году малой радзімы прысвячаецца
Мэты і задачы.
Упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленне па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Забяспечваюць інфармацыйную падтрымку конкурсу.
Рэгіструюць конкурсныя творы.
Сцвярджаюць прафесійнае журы.
Кантралююць выкананне Палажэння.
Конкурс праводзіцца з 15 кастрычніка 2019 года па 15 лістапада 2019 года.
Адборачны тур праводзіцца з 5 лістапада па 15 лістапада 2019 года.
Падвядзенне вынікаў – 26 лістапада 2019 года.
1. У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 7 гадоў і старэйшыя.
2. Конкурсны матэрыял павінен прадстаўляць сабой работу, напісаную спецыяльна для ўдзелу ў конкурсе і ніколі раней не друкаваную.
3. Неабходна строга выконваць зададзеную тэму.
4. Конкурсныя матэрыялы (6 экзэмпляраў) прадстаўляюцца на рускай альбо беларускай мовах у друкаваным выглядзе (на аркушах фармату А4, 1,5 інтэрвалам, шрыфтам 14 Times New Roman) да 1 лістапада 2019 года ў адміністрацыю Першамайскага раёна г.Мінска (220012, г.Мінск, завулак Кузьмы Чорнага, 5, каб. № 313; тэл. 303 92 56, 215 24 63).
5. Жанры конкурсных твораў – апавяданне, нарыс, верш, эсэ, п’еса.
6. Дапускаецца арыгінальнае аўтарскае вызначэнне жанру.
7. Аб’ём твораў павінен быць не больш за 5 машынапісных лістоў.
8. Абавязкова адзначаюцца наступныя дадзеныя аўтара:
а) прозвішча, імя, імя па бацьку;
б) дата нараджэння;
в) асноўнае месца вучобы ці працы, кантактны тэлефон;
г) гурток альбо студыя (калі займаецеся дадаткова ў літаратурным гуртку альбо студыі);
9. Творы, пададзеныя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.
10. Пры ацэнцы твораў ўлічваецца: адпаведнасць тэме, мастацкае своеасаблівасць, агульнае чытацкае ўспрыманне, арыгінальнасць і індывідуальны творчы падыход.
11. Работы, прадстаўленыя на конкурс з парушэннем тэрмінаў ці патрабаванняў да тэматыкі, да ўдзелу не дапускаюцца.
12. Вынікі конкурсу будуць размяшчацца на афіцыйным сайце адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска.
13. Правы на выкарыстанне конкурсных твораў належаць аўтарам.
14. Прадстаўленыя на конкурс работы не вяртаюцца. У далейшым арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць творы (з захаваннем аўтарскіх правоў).
15. Ананімныя творы, а таксама творы, дасланыя трэцімі асобамі, не разглядаюцца.
16.Падача заяўкі на ўдзел у конкурсе азначае поўнае прыняцце правілаў дадзенага Палажэння.
Вынікі конкурсу падводзяцца па ўзроставых катэгорыях:
I этап – падвядзенне вынікаў і заахвочванне на месцах (установы агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі раёна, вайсковыя часткі і інш).
II этап – ацэнка раённым журы лепшых твораў, вызначэнне 3-х прызавых месцаў у кожным конкурсным жанры і ў кожнай узроставай групе.
Пераможцы раённага конкурсу ўзнагароджваюцца граматамі альбо дыпломамі, памятнымі прызамі.
Лепшыя творы, пры згодзе галоўнага рэдактара, могуць быць надрукаваны ў рэспубліканскіх часопісах і газетах.
Вынікі конкурсу не аспрэчваюцца і перагляду не падлягаюць.
Па рашэнні журы могуць уручацца дыпломы альбо граматы іншым удзельнікам конкурсу.
Асадчая А.А. – старшыня арганізацыйнага камітэта, намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;
Барысенка Л.М. – начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;
Кавалёва Л.Р. – намеснік начальніка ўпраўлення – загадчык сектара культуры ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска;
Матульскі Р.С. - дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
Гармаза А.І. – генеральны дырэктар, галоўны рэдактар рэдакцыі газеты “Шапакляк”;
Туміловіч А.М. – дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстрах па Першамайскаму раёну г.Мінска.
Фарміруецца арганізатарамі.
Разглядае прадстаўленыя творы і вызначае пераможцаў.
Гарантуе максімальную аб’ектыўнасць пры вызначэнні пераможцаў.
Не ўступае ў дыскусіі з удзельнікамі конкурсу.
Рашэнне журы з'яўляецца канчатковым.