Минский городской исполнительный комитет
Першамайскі раён – светлай мары крыніца
Версия для слабовидящих
г. Мінск, вул. Каліноўскага, 55. т. 357-49-27, 352-30-77
Мастацкая галерэя “VILNIUS”
прадстаўляе фотавыставу
«У колерах вясёлкі»
(05.02.2023 – 19.03.2023)
Мастацкая галерэя “VILNIUS” бібліятэкі № 18 Дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска” запрашае на адкрыццё фотавыставы гуртка “Пазітыў” “У колерах вясёлкі” па матывах санетаў Фёдара Ястраба.
Выстава прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння Фёдара Ястраба.
Фёдар Ястраб (1953 – 2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца і таленавіты паэт.
За назву выставы ўзяты словы з санета Фёдара Ястраба, а за назвы фотаработ – радкі з санетаў. Фотаработы Міколы Лінніка, Уладзіміра Каўганава і Мікалая Савіцкага адлюстроўваюць прыгажосць розных куткоў роднай Беларусі. Яны дапоўнены санетамі Фёдара Ястраба, якія ўражваюць сваёй дасканаласцю, мовай і глыбінёй думкі.
Мікола Ліннік – беларускі фатограф, сябра Беларускага саюза журналістаў, кіраўнік фотагуртка “Пазітыў” Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска.
Уладімір Каўганаў і Мікалай Савіцкі – удзельнікі фотагуртка “Пазітыў” Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска.
У адкрыцці прымуць удзел аўтары фотаработ. Удзельнікі літаратурнага гуртка “ЛітЭра” Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г.Мінска прачытаюць санеты Ф. Ястраба. Плануецца ўдзел у адкрыцці паэта Навума Гальпяровіча, аўтара прадмовы да першага тома санетаў Фёдара Ястраба, і Наталлі Шаранговіч, першага намесніка старшыні Беларускага саюза мастакоў.
Адкрыццё выставы адбудзецца 8 лютага 2023 года а 17-ай гадзіне.
Уваход вольны.
Кантакты:
Ліннік Мікалай Міхайлавіч – фатограф, тэл: +(375 29) 554-47-23
Зверава Кацярына Васільеўна – загадчык бібліятэкай, тэл: (+375 17) 352-30-77