Минский городской исполнительный комитет

Администрация Первомайского района г.Минска

Першамайскі раён – светлай мары крыніца

Версия для слабовидящих
RU BY EN
  • 220012, г. Минск, пер. К.Чорного, 5
  • Тел.: +375 17 3577747 - приемная
  • Тел.: +375 17 3573726 - управление соц. защиты
  • факс: +375 17 3978545
  • Гор. линия.: +375 17 2152978
  • Пн-чт: 8.45 - 18.00
  • Пт: 8.45 - 16.45
  • Обеденный перерыв с 13:00 до 14:00

Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі 1772–1917 гг. (прэс-рэліз)

Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць 3 мая 2018 г. у 15.00 на прэзентацыю навуковай манаграфіі «Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі 1772–1917 гг.», якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская навука».

Кніга з’яўляецца вынікам працы аўтарскага калектыва, у склад якога ўвайшлі даследчыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Гэта выданне адметна тым, што гістарычныя працэсы паказаны як на макра-, так і на мікраўзроўнях. Дзякуючы шырокаму колу крыніц, новым ракурсам і падыходам, гэта кніга падае не толькі аб’ёмную гістарычную панараму, але ўводзіць чытача ў супярэчлівы, напружаны, таямнічы свет ХІХ стагоддзя.

Да мерапрыемства прымеркавана выстава кніг з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. На ёй прадстаўлена ранняя гістарыяграфія XIX і пачатку ХХ стагоддзяў, у прыватнасці, работы, прысвечаныя вайне 1812 года, паўстанням 1830–1831 і 1863–1864 гадоў. Экспануюцца кнігі ўспамінаў дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, якія вызначалі грамадска-палітычнае жыццё на беларускіх землях, арыгіналы эпісталярных і мемуарных крыніц – лісты, дзённікі, успаміны грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў паўстанняў. Выстаўлены прыклады перыядычнага друку ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, першыя выданні заканадаўчых актаў, а таксама літаратурныя творы ХІХ стагоддзя, якія паслужылі гістарычнымі крыніцамі для аўтараў манаграфіі. На выставе будуць прадстаўлены не толькі арыгіналы крыніц ды ўзоры ранняй гістарыяграфіі грамадска-палітычнага руку канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў, але і асноўныя дасягненні сучаснай гістарыяграфіі ў гэтай сферы.

Запрашаем усіх жадаючых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15).

Кантактная інфармацыя:

(+375 17) 284 18 39 Андрэй Уладзіміравіч Унучак, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі

(+375 17) 284 10 12 Аляксандр Віктаравіч Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі





Годчhttps://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-375-ot-27-noyabrya-2023-gа к Конституция Республики Беларусь Декрет №3 Декрет №5 Декрет №7
СТРОИТЕЛЬСТВО РЕСПУБЛИКАНСКОГО ЦЕНТРА ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ МОЛОДЕЖИ
Перечень инвестиционных площадок Первомайского района г. Минска для изучения спроса инвесторов
Благоустройство
Текущий график капитального ремонта жилищного фонда на 2024 год
Ремесленная деятельность
Общественная приёмная
Государственная аккредитация на право осуществления деятельности по развитию физической культуры и спорта
Лицензирование на уровнях общего среднего и дошкольного образования
Конкурс на лучшую работу по теме «Спортивное право в Республике Беларусь»
ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА ЗАКРЕПЛЕНИЯ ТЕРРИТОРИЙ
Минская смена 2024
Территориальный центр социального обслуживания населения Первомайского района г. Минска
Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
Общественное обсуждение
БИЗНЕС ПОРТАЛ  МИНСКА
Перечень нестационарных объектов и маршрутов движения
о проведении переговоров о поставках продукции на крупные промышленные предприятия
Проект «История моей семьи — история страны»
Память и боль белорусской земли
Требования к внешнему виду и размерам нестационарных торговых объектов, нестационарных  объектов общественного питания, летних площадок (продолжений залов):
Формирование здорового образа жизни
Ваша безопасность - наша работа
Тепловая модернизация жилых зданий г.Минска
Противодействие коррупции
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Общественно-политические и  культурно-массовые мероприятия,  проводимые в  Первомайском районе г.Минска
Гуманитарное сотрудничество
Реестр пустующих домов
КУП ЖКХ Первомайского района г,Минска
Озеленение придомовых территорий